Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: колькі іншаземцаў прыехалі ў Беларусь па «бязьвізе»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць замежных грамадзян, якія скарысталіся бязьвізавым уездам у Беларусь, у 2018 годзе павялічылася на 26,9%.

Такая лічба прыводзіцца ў матэрыялах паседжаньня калегіі Міністэрства спорту і турызму па выніках 2018 году, якое прайшло 27 лютага, піша БелаПАН.

Агулам, за 2 гады «бязь візу» у Беларусь прыехалі амаль 180 тысяч замежнікаў:

  • у лютым-сьнежні 2017 году — 79 248 чалавек;
  • у лютым-сьнежні 2018 — 100 562 іншаземцы.

​Бязьвізавы ўезд у Беларусь дзейнічае зь лютага 2017 году. 24 ліпеня 2018 году Аляксандар Лукашэнка павялічыў тэрмін бязьвізавага знаходжаньня грамадзянаў 80 краінаў да 30 дзён пры ўмове прылёту ў Нацыянальны аэрапорт «Менск» і вылету тым жа шляхам. «Бязьвізам» нельга скарыстацца, прыляцеўшы з Расеі, бо на гэтых рэйсах няма памежнага кантролю.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG