Прадстаўнік АБСЭ заступіўся за Марыну Золатаву

Марына Золатава пасьля суду 12 лютага 2019 году
Марына Золатава пасьля суду 12 лютага 2019 году

Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Арлем Дэзір, які сочыць за судом над галоўнай рэдактаркай Tut.by, занепакоены патрабаваньнем пракурора пакараць Марыну Золатаву вялікім штрафам.

«Я працягваю ўважліва сачыць за судовым працэсам над Марынай Золатавай, рэдактаркай беларускага навінавага парталу Tut.by, — напісаў Дэзір на сваёй афіцыйнай старонцы ў Твітэры. — Вялікі штраф, запрошаны абвінавачаньнем, выклікае глыбокую трывогу».

Прадстаўнік АБСЭ заявіў, што «журналістцы ні ў якім разе нельга перашкаджаць працягваць [рабіць] яе важную працу».

Як паведамлялася, дзяржаўная абвінаваўца Юлія Харчэйкіна падчас судовых спрэчак 25 лютага заявіла, што лічыць віну Марыны Золатавай цалкам даказанай і папрасіла суд прызначыць ёй штраф у 25 500 рублёў.

​
XS
SM
MD
LG