Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славенскі дэпутат пакінуў пасаду пасьля крадзяжу сэндвіча


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дэпутат парлямэнту Славеніі Дарый Крыйчыч пакінуў пасаду пасьля таго, як прызнаўся ў крадзяжы сэндвіча з крамы, расказвае BBC.

Палітык з кіроўнай левацэнтрысцкай партыі (Lista Marjana Šarca), выбраны ў парлямэнт у мінулым верасьні, сам расказаў пра здарэньне парлямэнтарам на паседжаньні аднаго з камітэтаў 13 лютага.

Дарый Крыйчыч
Дарый Крыйчыч

Паводле самога Крайчыча, ён паставіў «сацыяльны экспэрымэнт». Ён сьцьвярджаў, што ў краме яго не заўважалі некалькі хвілінаў: тры супрацоўнікі супэрмаркету гутарылі між сабой і да яго «ставіліся як да пустога месца». Таму ён узяў сэндвіч — і «ніхто не падышоў, ніхто не крычаў». Дэпутат кажа, што ў крамах занадта спадзяюцца на відэаназіраньне, прапануе перагледзець захады бясьпекі.

Спачатку з гісторыі ў парлямэнце пасьмяяліся, але ўжо 14 лютага кіраўнік парлямэнцкай фракцыі назваў паводзіны Крайчыча «непрымальнымі». Сьцьвярджаецца, што дэпутат сышоў па ўласным жаданьні.

Крайчыча на сайце партыі называюць экспэртам у галінах навакольнага асяродзьдзя і лясной гаспадаркі, апісваюць як добрага, рашучага і шчырага лідэра. 54-гадовы палітык жанаты, мае дваіх дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG