Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін даў Януковічу дзяржаўную ахову


Віктар Януковіч, 6 лютага 2019, Масква
Віктар Януковіч, 6 лютага 2019, Масква

Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч атрымаў у Расеі дзяржаўную ахову паводле рашэньня Ўладзіміра Пуціна.

Пра гэта 8 лютага заявіў журналістам кіраўнік крамлёўскай прэс-службы Дзьмітрый Пяскоў. Ён удакладніў, што пры гэтым Януковіч ня мае ніякага спэцыяльнага юрыдычнага статусу. Цяпер ён знаходзіцца на тэрыторыі Расеі.

Якое менавіта ведамства ахоўвае былога прэзыдэнта Украіны, Пяскоў не сказаў. Ён таксама заявіў, што ўказ Пуціна аб ахове ўступіў у сілу, калі Януковіч уехаў у Расею «як кіраўнік дзяржавы».

У студзені сёлета суд у Кіеве завочна прысудзіў Віктара Януковіча да 13 гадоў пазбаўленьня волі. Яго прызналі вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і дапамаганьні ў агрэсіўнай вайне.

​Украінская пракуратура расьсьледуе ў дачыненьні да Віктара Януковіча яшчэ некалькі крымінальных спраў. Яму, у прыватнасьці, інкрымінуюць стварэньне злачыннай арганізацыі і зьдзяйсьненьне шэрагу цяжкіх злачынстваў, якія прывялі да гібелі 78 чалавек падчас падзей ва Ўкраіне ў 2013 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG