Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы змогуць наведваць бязь візы Сэнт-Кітс і Нэвіс. Дзе гэта?


Фэдэрацыя Сэнт-Кітс і Нэвіс
Фэдэрацыя Сэнт-Кітс і Нэвіс

Ужо падпісанае і праходзіць ратыфікацыю пагадненьне аб узаемнай адмене візаў паміж Беларусьсю і дзяржавай Сэнт-Кітс і Нэвіс, паведамляецца 4 лютага на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Фэдэрацыя Сэнт-Кітс і Нэвіс — дзяржава ва ўсходняй частцы Карыбскага мора. Яна месьціцца на двух астравах, якія адносяцца да Малых Антыльскіх астравоў. Плошча краіны — 261 квадратны кілямэтар, насельніцтва — 50 тысяч чалавек.

Рыхтуюцца да падпісаньня дамовы:

  • З Калюмбіяй — аб узаемнай адмене візаў для кароткачасовага знаходжаньня;
  • З Абʼяднанымі Арабскімі Эміратамі — аб узаемнай адмене візаў;
  • З Ганконгам — аб павелічэньні тэрміну знаходжаньня да 30 дзён замест 14, як цяпер.

Працягваецца праца над праектамі міжнародных дамоваў аб бязьвізавых паездках у наступныя краіны:

  • Альбанію,
  • Аман,
  • Гандурас,
  • Рэспубліку Карэю (вядомую як Паўднёвая Карэя),
  • Македонію,
  • Малайзію,
  • Пэру,
  • Сынгапур,
  • Сэйшэльскія Астравы,
  • Уругвай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG