Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акадэмія навук Расеі выбачылася за «памылковае паведамленьне» пра ганаровага прафэсара патрыярха Кірыла


Патрыярх Кірыл на пасяджэньні калегіі Міністэрства абароны Расеі, сьнежань 2018.
Патрыярх Кірыл на пасяджэньні калегіі Міністэрства абароны Расеі, сьнежань 2018.

Члены расейскай акадэміі навук выбачыліся перад патрыярхам Кірылам і старшынёй Савету Фэдэрацыі Валянцінай Мацьвіенкай за «памылковую інфармацыю» аб прысваеньні ім званьня ганаровага прафэсара РАН.

Прабачэньні зьявіліся на афіцыйным сайце РАН: «Анонс пасяджэньня прэзыдыюма РАН, абвешчаны апаратам РАН і разасланы прэс-службай РАН 18 студзеня, утрымліваў памылковую інфармацыю аб прысваеньні званьня "Ганаровы прафэсар РАН"... У сувязі з гэтым прыносім свае прабачэньні <...> і спадзяемся на працяг плённага супрацоўніцтва».

Таксама напісана, што ў законах, якія дазваляюць акадэмікам прысвойваць ганаровыя званьні выдатным дзеячам культуры і навукі, могуць унесьці зьмены, паведамляе «Настоящее время».

  • 18 студзеня стала вядома, што патрыярх маскоўскі Кірыл уганараваны званьнем ганаровага прафэсар РАН як «вялікі папулярызатар навукі».
  • Кіраўнік прэсавай службы РАН Сьвятлана Папова, тлумачачы рашэньне акадэміі, распавяла, што патрыярх не аднойчы ўдзельнічаў у здымках папулярнай тэлеперадачы аб навуцы «Очевидное — невероятное» і ведаў знакамітага савецкага фізыка Пятра Капіцу — ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1978 году.
  • 21 студзеня прэзыдыюм РАН часова адмовіўся ад ідэі прысвоіць патрыярху Кірылу званьне ганаровага прафэсара РАН. Урачыстая цырымонія павінна была прайсьці 22 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG