Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Магнітагорску атрымалі паведамленьні з пагрозамі новых выбухаў


Магнітагорск
Магнітагорск

Некалькі ўстаноў Магнітагорску атрымалі электронныя лісты з папярэджаньнямі аб магчымых тэрактах. Пра гэта паведамляе 74.ru.

У паведамленьнях, скрыншоты якіх публікуюць у сацыяльных сетках, гаворыцца пра мініраваньне шпіталёў, навучальных устаноў і гандлёвых цэнтраў. У прыватнасьці, такі ліст атрымалі ў гарадзкой лякарні № 1.
«Як паказалі нашы два выбухі, улады ня здольныя кантраляваць бясьпеку насельніцтва», — гаворыцца ў ім. У рэгіянальным упраўленьні ФСБ паведамілі, што правяраюць інфармацыю. Праваахоўныя органы ўстанаўліваюць асобу адпраўніка ліста.

У той жа час відавочцы паведамляюць аб эвакуацыі зь некалькіх школаў, у прыватнасьці з прыватнай школы «Лёвушка», якая знаходзіцца на той жа вуліцы, дзе і пацярпелы ад выбуху 31 сьнежня жылы дом. У школе № 6 заявілі, што нікога не эвакуявалі. У гарадзкой лякарні № 1 паведамілі, што ўстанова працуе ў звычайным рэжыме. Ачапленьня тэрыторыі няма, памяшканьні абсьледуюць кінолягі. Па папярэдніх дадзеных, інфармацыя аб выбуховым прыстасаваньні не пацьвердзілася, паведамляе мясцовы партал Магсити74.

У ананімных паведамленьнях згадваюцца выбухі, якія адбыліся ў жылым доме ў Магнітагорску 31 сьнежня і ў маршрутным таксі 1 студзеня. Іх ахвярамі сталі 42 чалавекі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG