Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра «рускі рай»


Саўка ды Грышка пра «рускі рай»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:20 0:00

Саўка:
Вот бы ў Расію скарэй нам вайці,
Сразу зарплата ў нас будзе расьці.
Забяры ты нас, Пуцін, к сабе скарэй,
Стаім мы ужэ окала тваіх дзьвярэй.

Грышка:
Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць,
Чулі мы здавён.
Хто нас кіне, хто нам здрадзіць,
Шлем таму праклён.
Хай Расея пастку ставіць,
Хай шыпіць зьмяя.
Не скарайся, не здавайся,
Беларусь мая.

Саўка:
Пуцін, вазьмі нас скарэе к сібе,
Можэт, пайду я служыць в ФСБ.
І ўсяго будзе многа тагда ў нас,
Бо сразу стануць нашымі і нефць, і газ.

Грышка:
Вы ня думайце, што будзе
Вельмі проста жыць.
Будуць-будуць нашы людзі
Ў Сірыі служыць.
Бо ня спыніцца крамлёўскі
Правадыр-маньяк.
Не служы ў расейскім войску,
Беларусь мая!

Саўка:
Пуцін, давай, нас скарэй забірай,
Очэнь уж хочацца ў рускі твой рай!

Грышка:
Затлуміла людзям голаў
Тэлевізія.
Зноў цябе пакінуць голай,
Беларусь мая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG