Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску сабраліся стварыць Кітайскі ўнівэрсытэт. Колькі кітайцаў цяпер вучыцца ў Беларусі


Рэктарат БДУ, архіўнае фота
Рэктарат БДУ, архіўнае фота

Кітайскія студэнты складалі толькі 6% замежных навучэнцаў у беларускіх ВНУ. Палова замежных студэнтаў — туркмэны.

Рэктар БДУ Андрэй Кароль
Рэктар БДУ Андрэй Кароль

Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Андрэй Кароль расказаў 16 студзеня пра пляны адкрыць на базе БДУ Беларуска-кітайскі ўнівэрсытэт, піша БелТА.

Ці дакладна зьявіцца ўнівэрсытэт, невядома. Паводле рэктара БДУ, цяпер «мы стаім ля парога» таго, каб, «маючы супольны інстытут з адным з кітайскіх тэхнічных унівэрсытэтаў», стварыць унівэрсытэт.

Пытаньне абмяркоўвалася ў прысутнасьці міністра адукацыі і амбасадара Беларусі ў Кітаі, расказаў Кароль, але ці ўдзельнічалі ў тым абмеркаваньні прадстаўнікі Кітаю, ён не ўдакладніў.

Што менавіта будуць вывучаць ва ўнівэрсытэце і з разьліку на працу ў якой краіне будуць вучыць, таксама не паведамлялася.

Кожны 20-ы студэнт БДУ – кітаец. Гэта анамалія

Як заявіў Кароль, у БДУ цяпер кожны дзясяты студэнт – замежны, а з замежнікаў кожны другі — кітаец. Гэта выглядае нетыпова для беларускай адукацыі.

Паводле афіцыйных зьвестак Белстату, у 2017/18 навучальным годзе ў Беларусі агулам навучаліся 14 635 замежных студэнтаў (гэта 5,14% ад усіх студэнтаў у краіне). Сярод іх з Кітаю былі 875 чалавек (гэта каля 6% замежных студэнтаў). Пры гэтым з Туркмэністану было 7108 чалавек (48%), а з Расеі — 1499 (10%).

Колькасьць замежных студэнтаў у Беларусі апошнім часам расла (у 2010/11 годзе іх было 9357), хоць агульная колькасьць студэнтаў у краіне рэзка ўпала (з 442,9 тысячы ў 2010/11 годзе да 284,3 тысячы ў 2017/18). Пры гэтым якраз кітайскіх студэнтаў паменела на 28% (у 2010/11 годзе іх было 1227 — 13% ад усіх замежных), а туркмэнскіх студэнтаў стала больш у два разы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG