Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траціна супрацоўнікаў ААН заявіла пра сэксуальныя дамаганьні


Штаб-кватэры ААН у Жэнэве.

Траціна дзейсных супрацоўнікаў ААН хоць бы раз за апошнія два гады зазнала на працы розныя формы сэксуальных дамаганьняў.

Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні, якое было праведзена кампаніяй Deloitte на замову ААН. Апытаныя супрацоўнікі, у прыватнасьці, расказалі пра абразьлівыя жарты, заўвагі аб зьнешнасьці сэксуальнага характару, намёкі і фізычныя дзеяньні.

Паводле вынікаў дасьледаваньня, дзьве траціны тых, хто рабіў дамаганьні — мужчыны. Каля 25 адсоткаў — кіраўнікі найвышэйшага і сярэдняга зьвяна.

У лісьце на імя супрацоўнікаў арганізацыі генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш назваў «ацьверазеньнем» вынікі апытаньня супрацоўнікаў.

Паводле словаў Гутэрыша, статыстыка дамаганьняў у ААН не адрозьніваецца ад статыстыкі ў іншых арганізацыях. Аднак ААН павінна адпавядаць больш высокім стандартам, падкрэсьліў генэральны сакратар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG