Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Оксфардзкі слоўнік назваў слова году-2018


Ім стаў прыметнік «таксычны».

Ва унівэрсытэце Оксфарду, дзе выдаецца слоўнік ангельскай мовы, вызначыліся са словам 2018 году. Ім стаў прыметнік toxic (таксычны). Аб гэтым паведамляецца на сайце слоўніка.

Паводле складальнікаў слоўніка, у 2018 годзе колькасьць праглядаў гэтага слова на oxforddictionaries.com вырасла на 45%, у параўнаньні з папярэднім. Акрамя таго на працягу году слова выкарыстоўвалі ў розных кантэкстах, як у літаральным, так і мэтафарычным сэнсе.

«Таксычнымі» сёлета называлі ня толькі хімікаты, рэчывы, газы, атмасфэру ці асяродзьдзе, але і маскуліннасьць, адносіны і культуру.

Рэдактары слоўніка лічаць, што збольшага росту папулярнасьці гэтага слова спрыялі атручэньне былога расейскага агента Сяргея Скрыпаля і інфармацыйныя кампаніі з нагоды забруджваньня навакольнага асяродзьдзя. Акрамя гэтага, сёлета шмат казалі пра сэксізм і сэксуальныя дамаганьні — шырока выкарыстоўваліся такія словазлучэньні як «таксычныя адносіны», «таксычная маскуліннасьць» і «таксычная культура».

Оксфардзкі слоўнік вызначае слова «таксычны», як «ядавіты».

Летась Оксфардзкі слоўнік назваў словам году «youthquake» — значныя культурныя, палітычныя ці сацыяльныя зьмены, выкліканыя дзеяньнямі або уплывам моладзі. Рэдакцыі іншых слоўнікаў ангельскай мовы летась выбралі іншыя словы 2017 году: Dictionary.com — «замяшаны» (comlicit) — саўдзельнік, той, хто пагаджаецца быць уцягнутым у незаконны ці сумнеўны чын, Collins — «фэйкавыя навіны», а Merriam-Webster — «фэмінізм».

Радыё Свабода вызначае «Беларускае слова году» ад 2014-га. Летась ім стаў «дармаед». У 2016 — беларусафоб, у 2015 — наьэлістка, у 2014 — вышыванка, вышымайка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG