Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Оксфардзкі слоўнік назваў словам году «youthquake» — значныя культурныя, палітычныя ці сацыяльныя зьмены, выкліканыя дзеяньнямі або уплывам моладзі.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт слоўніка.

Гэтае слова ўпершыню ўвяла ва ўжытак былая рэдактарка часопісу Vogue Дыяна Ўрыланд ў 1960-х гадах, каб апісаць моладзёвую культуру Swinging London. У апошні час колькасьць запытаў гэтага слова вырасла прыкладна на 400 працэнтаў. Паводле правілаў рэдакцыі, трапіць у слоўнік могуць толькі тыя словы, якія актыўна выкарыстоўваюцца ня менш за 10 гадоў.

Летась словам году Оксфардзкага слоўніка стала «постпраўда».

Рэдакцыі іншых слоўнікаў ангельскай мовы выбралі іншыя словы 2017 году: Dictionary.com — «замяшаны» (comlicit), Collins — «фэйкавыя навіны», а Merriam-Webster — «фэмінізм».

XS
SM
MD
LG