Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пабудуюць крыты лыжны манэж. Катацца можна будзе нават летам


Будынак даўжынёй больш за 100 мэтраў зьявіцца недалёка ад новага Вярхоўнага суда. Яго пабудуюць за кошт невядомага інвэстара.

Аб тым, што ў Менску неўзабаве зьявіцца крыты лыжны манэж, паведамляе партал tut.by. Па інфармацыі партала, яго пабудуюць паміж новым будынкам Вярхоўнага суда і Сьвіслаччу. Пастаянная тэмпэратура ўнутры манэжу будзе складаць −4 градусы. Гэта дазволіць ахвотным катацца на лыжах нават летам.

Працягласьць лыжнай трасы ўнутры манэжу складзе каля аднаго кіляметру з перападам вышыняў у 4-5 мэтраў. У Нацыянальным алімпійскім камітэце ўжо пацьвердзілі праўдзівасьці інфармацыі аб будучым будаўніцтве.

Пачатак будаўніцтва адкрытага лыжнага манэжу заплянаваны на чэрвень 2019 году. Завяршэньне на вясну 2020. Пакуль невядома, хто прафінансуе праект. Па інфармацыі tut. by, манэж пабудуюць за кошт сродкаў прыватнага інвэстара ў якасьці сацыяльнай нагрузкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG