Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты падлічылі ўзровень інфляцыі за 2018 год


Яна ўклалася ў прагназаваныя ўрадам памеры, але значна большая, чым у 2017.

Белстат абнавіў інфармацыю пра рост коштаў у Беларусі ў апошнія месяцы 2018 году і за ўвесь мінулы год цалкам, паведамляе агенцтва БелаПАН. Паводле экспэртаў, спажывецкія цэны ў сьнежні ў адносінах да лістапада 2018 года вырасьлі на 0,8%. А за 2018 год цалкам інфляцыя склала 5,6%.
Гэта на 1% больш, чым у 2017 годзе. Тады, паводле афіцыйнай статыстыкі, гадавая інфляцыя склала 4,6%.

Найбольш у мінулым годзе даражэлі харчовыя тавары — на 5,7%. Кошты на нехарчовыя за 2018 год вырасьлі на 3,8%. Тарыфы на паслугі павысіліся на 8,1%.

Паводле дзяржаўных прагнозаў на 2018 год спажывецкія цэны павінны былі павялічыцца не больш чым на 6%. Нацбанк прагназаваў памер гадавой інфляцыі на ўзроўні 5,5%.

У 2019 годзе, паводле старшыні праўленьня Нацыянальнага банка Беларусі Паўла Калаура, інфляцыя чакаецца на ўзроўні не вышэй за 5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG