Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марудней, чым ва Украіне, але хутчэй, чым у Эстоніі. Як у Беларусі растуць кошты


Сёлета кошты на спажывецкія тавары ў Беларусі вырасьлі на 3,7%. Гэта чацьвёртае месца сярод краін былога СССР.

Беларусь заняла чацьвёртае месца па росьце спажывецкіх цэн на тэрыторыі былога СССР (ацэньваецца пэрыяд са студзеня па верасень 2018 года), паведамляе БелаПАН спасылаючыся на аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.

З дзевяць месяцаў 2017 году кошты ў Беларусі павялічыліся на 3,71%. Гэта чацьвёртае месца сярод краін былога СССР. На першым месцы па росьце коштаў знаходзіцца Узбэкістан (8,1%), на другім радку Украіна (5,6%), Таджыкістан трэці (3,8%).

Ніжэй, чым у Беларусі, сёлета інфляцыя ў Эстоніі (3,6%), Казахстане (3,3%), Расіі (2,5%), Латвіі (2,4%), Літве (2%) і Грузіі (0,1%).

А вось у Азербайджане, Малдове, Армэніі і Кыргызстане кошты цэлы год зьніжаюцца (памер дэфляцыі ў гэтых краінах даходзіць да 1,1%). У Прыднястроўі, якое мае ўласную фінансавую сыстэму, кошты з пачатку году павысіліся на 5,1%.

Паводле прагнозаў, спажывецкія кошты сёлета ў Беларусі павінны павялічыцца не больш чым на 6%. У 2017 годзе яны вырасьлі на 4,59%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG