Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Справу БелТА» накіравалі ў суд. Абвінавачаная — галоўная рэдактарка Tut.by


Марына Золатава ля Сьледчага камітэту, архіўнае фота
Марына Золатава ля Сьледчага камітэту, архіўнае фота

Генэральная пракуратура накіравала ў Менскі гарадзкі суд крымінальную справу супраць галоўнай рэдактаркі парталу Tut.by Марыны Золатавай. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Генпракуратуры Дзьмітрыя Брылёва.

Справу накіравалі для вызначэньня падсуднасьці — каб вырашыць, дзе адбудзецца працэс. Пакуль невядома, колькі часу гэта зойме.

Паводле Брылёва, пракурор ня ўбачыў падставаў для зьмены ці адмены раней абранай меры стрыманьня. Цяпер рэдактарка пад падпіскай аб нявыезьдзе і належных паводзінах.

Марына Золатава застаецца апошняй абвінавачанай у «справе БелТА». 2 студзеня справу перадалі ў Генпракуратуру. Золатавай прад’явілі абвінавачаньне паводле ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэксу (бязьдзейнасьць службовай асобы). Санкцыі артыкула — штраф, пазбаўленьне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю, пазбаўленьне волі на тэрмін да пяці гадоў.

На наступны дзень, 3 студзеня, СК паўторна адмовіў Золатавай у спыненьні крымінальнага перасьледу на падставе арт. 86 КК. Праз гэта Золатава падавала скаргу на імя генэральнага пракурора Аляксандра Канюка. Паводле арт. 86 КК, асоба, якая ўпершыню ўчыніла злачынства, што не ўяўляе вялікай грамадзкай небясьпекі, або менш цяжкае злачынства, і кампэнсавала шкоду, можа быць вызваленая ад крымінальнай адказнасьці з прыцягненьнем да адміністрацыйнай.

«Справа БелТА». Што важна ведаць

  • У жніўні 2018 году Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі — платнай падпіскі БелТА (ч. 2 арт. 349 КК).
  • 7–9 жніўня затрымалі 18 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту. Пазьней сьледчы камітэт паведаміў, што ў справе 15 фігурантаў. Таксама прайшлі ператрусы ў офісах парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.​
  • Да канца лістапада крымінальныя справы супраць 14 абвінавачаных спынілі, бо яны сплацілі шкоду і штраф. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.
  • Галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву 4 сакавіка аштрафавалі агулам на 13 650 рублёў.
  • Беларуская журналісцкая супольнасьць, міжнародныя арганізацыі і ўрады заходніх краін асудзілі затрыманьні журналістаў, ператрусы ў рэдакцыях і прысуд Золатавай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG