Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК: былы гаспадар Dozari схіляў даць хабар да 25 тысяч даляраў


Сьледчы камітэт
Сьледчы камітэт

Сьледчы камітэт прыняў да вытворчасьці крымінальную справу супраць былога кіраўніка клюбу Dozari.

Як паведамлялася раней, супрацоўнікі КДБ 18 сьнежня ў Менску затрымалі бізнэсоўца, былога ўласьніка начнога клюбу Dozari і рэстарацыі «Галерэя» Алега Пяткевіча.

Паводле СК, Пяткевіч схіляў даваць хабар службовым асобам Менску і Менскай вобласьці. Сума хабару вагалася ад 10 да 25 тысячаў даляраў.

Пяткевічу 19 сьнежня прадʼявілі абвінавачаньне паводле:

  • ч. 2 арт. 431 «Паўторнае даваньне хабару»;
  • ч. 5 арт. 16 «Схіленьне да злачынства».

Не пусьцілі ў клюб дырэктара Yahoo, праводзілі прарасейскія вечарыны

У 2014 годзе Dozari правёў сэрыю вечарынак «Русским быть модно» і «Russian night». Гэта было раскрытыкавана карыстальнікамі інтэрнэту. Пасьля гэтага скандалу клюб правёў вялікую вечарынку з нацыянальным калярытам пад назвай «Welcome to Belarus».

Афішы прарасейскіх вечарынаў у клюбе Dozari
Афішы прарасейскіх вечарынаў у клюбе Dozari

У 2013 годзе ў клюб Dozari не пусьцілі былога рэгіянальнага камэрцыйнага дырэктара Yahoo Марвіна Ляо, бо ён быў у красоўках.

20 сьнежня Аляксандар Лукашэнка загадаў узмацніць пакараньне за карупцыйныя злачынствы, а старшыня КДБ Валер Вакульчык назваў самыя гучныя факты карупцыі, выяўленыя ў Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG