Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ пацьвердзіў затрыманьне былога гаспадара клюбу Dozari

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

У Менску 18 сьнежня затрымалі бізнэсоўца, былога ўласьніка начнога клюбу Dozari і рэстарацыі «Галерэя» Алега Пяткевіча. У КДБ 26 сьнежня гэтую інфармацыю пацьвердзілі, піша Tut.by.

Пяткевічу 19 сьнежня прадʼявілі абвінавачваньне паводле:

  • ч. 2 арт. 431 «Паўторнае даваньне хабару»;
  • ч. 5 арт. 16 «Схіленьне да злачынства».

Паводле адной крыніцы Tut.by, Пяткевіч спрабаваў даць хабар чыноўніку аднаго з абласных выканкамаў. Іншая крыніца паведаміла, што грошай пры бізнэсоўцу не было, гаворка ідзе пра схіленьне да хабару.

Не пусьцілі ў клюб дырэктара Yahoo, праводзілі прарасейскія вечарыны

У 2014 годзе Dozari правёў сэрыю вечарынак «Русским быть модно» і «Russian night». Гэта было раскрытыкавана карыстальнікамі інтэрнэту. Пасьля гэтага скандалу клюб правёў вялікую вечарынку з нацыянальным калярытам пад назвай «Welcome to Belarus».

Афішы прарасейскіх вечарынаў у клюбе Dozari
Афішы прарасейскіх вечарынаў у клюбе Dozari

У 2013 годзе ў клюб Dozari не пусьцілі былога рэгіянальнага камэрцыйнага дырэктара Yahoo Марвіна Ляо, бо ён быў у красоўках.

20 сьнежня Аляксандар Лукашэнка загадаў узмацніць пакараньне за карупцыйныя злачынствы, а старшыня КДБ Валер Вакульчык назваў самыя гучныя факты карупцыі, выяўленыя ў Менску.

XS
SM
MD
LG