Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Independent параіла наведаць Эўрапейскія гульні ў Менску


Брытанскае выданьне Independent склала сьпіс найлепшых эўрапейскіх гарадоў для наведваньня ў 2019 годзе. У сьпіс патрапіла і беларуская сталіца.

Чаму варта прыехаць у Менск?

Выданьне аргумэнтавала свой выбар ІІ Эўрапейскімі гульнямі, якія пройдуць у Менску 21-30 чэрвеня. Для гэтага параілі скарыстацца 30-дзённым бязьвізавым рэжымам.

«Заходнія турысты будуць уражаныя чысьцінёй, бясьпекай і добразычлівасьцю Менску, аднак не спадзявайцеся што ўсе размаўляюць па-ангельску», – адзначае Independent.

Куды яшчэ параілі зьезьдзіць?

  • Ратэрдам у Нідэрляндах;
  • Сітджэс у Гішпаніі;
  • Сараева ў Босьніі;
  • Рым у Італіі;
  • Парыскі Дыснэйлэнд у Францыі;
  • Белград у Сэрбіі;
  • Вэнэцыю ў Італіі;
  • Арль у Францыі;
  • Брыстал у Англіі.

Эўрапейскія гульні — 2019. Што важна ведаць

Другія Эўрапейскія гульні прайшлі у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.

  • На падрыхтоўку і правядзеньне II Эўрапейскіх гульняў Беларусь выдаткавала ня менш за 840 мільёнаў рублёў (каля 400–430 млн даляраў).
  • За два гады да гульняў Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусі трэба будзе затраціць ня болей за 50 млн даляраў плюс дапамогуць эўрапейскія структуры. У кастрычніку 2018 году агучвалі ўдвая большую суму, у чэрвені 2019-га — у пяць з паловай раза большую. Выніковую суму абяцаюць назваць у студзені 2020 году.
  • З квітком на гульні можна было бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
  • Паводле папярэдніх падлікаў, Беларусь за час Эўрапейскіх гульняў наведалі 37 450 турыстаў, зь іх каля 7 тысяч чалавек былі акрэдытаваныя на гульні. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі 80 тысяч замежных турыстаў.​
  • Падчас гульняў у Беларусі працавалі супрацоўнікі МУС Расеі.
  • Адкрыцьцё гульняў прысьвяцілі гісторыі Беларусі, закрыцьцё — сучаснасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG