Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому палітвязьню Рубцову на 3 гады працягнулі палітычны прытулак у Нямеччыне


Юры Рубцоў, архіўнае фота
Юры Рубцоў, архіўнае фота

Нямецкі суд дазволіў былому беларускаму палітвязьню Юрыю Рубцову застацца ў Германіі яшчэ на тры гады, піша сайт Palitviazni.info. У 2017 годзе Рубцову адмаўлялі ў статусе ўцекача.

«Адвакат паведаміў, што ў дачыненьні да мяне было прынята станоўчае рашэньне», – распавёў Рубцоў.

У 2015 годзе пасьля вызваленьня з турмы, Рубцоў разам з жонкай зьехаў у Нюрнбэрг, дзе папрасіў палітычны прытулак. Актывіст адбываў тэрмін у 2 гады зьняволеньня за ўхіленьне ад працы, якія атрымаў за тое, што на «хіміі» адмовіўся працаваць за мізэрны заробак. На «хімію» Юры Рубцоў патрапіў паводле суду за тое, што зьняважыў судзьдзю, які судзіў яго напалову распранутага – міліцыянты сарвалі з Рубцова майку з надпісам «Лукашэнка сыходзь».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG