Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Віцебшчыне затрымалі падазраванага ў забойстве дзьвюх пэнсіянэрак. Яму пагражае сьмяротнае пакараньне

Сьледчы камітэт 4 студзеня завёў крымінальную справу па факце забойства ў Віцебскім раёне жанчын 78 і 76 гадоў. Падазраванага затрымалі.

Целы дзьвюх жанчын зь цялеснымі пашкоджаньнямі выявілі 3 студзеня.

Неўзабаве затрымалі раней судзімага мужчыну 49 гадоў. Паводле сьледчых, ён пэрыядычна дапамагаў жанчынам па гаспадарцы. На момант публікацыі абвінавачваньне яму не прадʼявілі.

СК пачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 139 КК Беларусі «Забойства з абцяжарвальнымі абставінамі». Такое злачынства можа карацца:

  • 8–20 гадамі зьняволеньня;
  • пажыцьцёвым зьняволеньнем;
  • сьмяротным пакараньнем.

XS
SM
MD
LG