Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сварка ля бара на Зыбіцкай у Менску скончылася забойствам. Падазраванага затрымалі і адпусьцілі


Вуліца Зыбіцкая, ілюстрацыйнае фота
Вуліца Зыбіцкая, ілюстрацыйнае фота

Абноўлена: Сьледчы камітэт аб 11:10 паведаміў у Telegram, што падазраваны ў забойстве вызвалены пад абавязальніцтва аб яўцы.

Менская міліцыя паведаміла пра затрыманьне 28-гадовага жыхара Горадні, якога падазраюць у забойстве 46-гадовага менчука. Паводле міліцыі, канфлікт адбыўся 31 сьнежня каля 5.30 раніцы.

Дзьве кампаніі мужчын, піша міліцыя, адпачывалі ў бары на вуліцы Зыбіцкай, выпівалі алькаголь. 46-гадовы ўдзельнік адной з кампаній пачаў спрачацца з мужчынам з другой, бо нехта (хто, не ўдакладняецца) паспрабаваў станчыць на стале. Яны выйшлі на вуліцу, другі нанёс першаму тры ўдары «ў вобласьць твару». 46-гадовы мужчына памёр на месцы да прыезду хуткай дапамогі.

28-гадовага мужчыну з Горадні, якога затрымалі па гарачых сьлядах, падазраюць не ў наўмысным забойстве, а ў «прычыненьні сьмерці празь неасьцярожнасьць» (ч.1 арт. 144 КК). Калі за наўмыснае забойства караюць турмой на тэрмін ад 6 да 15 гадоў, то за ненаўмыснае пагражае абмежаваньне або пазбаўленьне волі на тэрмін да 3 гадоў або папраўчыя работы на тэрмін да 2 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG