Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША запатрабаваў ад Расеі допуску да затрыманага «шпіёна»


Злучаныя Штаты запатрабавалі забясьпечыць консульскі доступ да амэрыканскага грамадзяніна, затрыманага расейскімі ўладамі.

Пра гэта паведаміў у панядзелак прадстаўнік Дзярждэпартамэнту. Раней у панядзелак улады Расеі афіцыйна апавясьцілі Злучаныя Штаты аб затрыманьні грамадзяніна ЗША.

Амэрыканская бок запатрабаваў, у адпаведнасьці з Венскай канвэнцыяй, каб да затрыманага быў консульскі доступ. Раней у панядзелак Расея паведаміла, што яе спэцслужбы затрымалі ў Маскве грамадзяніна ЗША, якога абвінавачваюць у шпіянажы.

У паведамленьні расейскіх спэцслужбаў гаворыцца, што ў дачыненьні да затрыманага Пола Ўіла распачатая крымінальная справа за шпіянаж. Тэрмін пакараньня за гэтае дзеяньне, па расейскіх законах, можа дасягаць 20 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Як адзначае карэспандэнт «Голасу Амэрыкі», паведамленьне аб затрыманьні Ўіла прыйшло менш чым праз 24 гадзіны пасьля таго, як прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін накіраваў навагодняе віншаваньне прэзыдэнту Трампу, у якім паведаміў, што Масква адкрыта для працягу дыялёгу з Вашынгтонам па шырокаму колу пытаньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG