Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар фінансаў Расеі: апошнім часам мы не заўсёды бачым партнэрскае стаўленьне Беларусі да Расеі


Міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў
Міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў 28 сьнежня падпісаў рашэньне пра стварэньне расейска-беларускай працоўнай групы для абмеркаваньня разнастайных аспэктаў інтэграцыі і спрэчных пытаньняў, піша ТАСС.

Адначасова з гэтым міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў у размове з тэлеканалам «Россия 24» выказаўся пра інтэграцыю дзьвюх дзяржаваўі падатковы манэўр у Расеі, піша БелаПАН.

Што сказаў Сілуанаў?

  1. «Апошнім часам мы не заўсёды бачым партнэрскае стаўленьне Беларусі да Расейскай Фэдэрацыі».
  2. «Калі мы ідзем па шляху інтэграцыі, далейшай інтэграцыі (такія пляны былі раней сфармуляваны), то трэба быць партнэрамі. І калі мы ідзем на сустрэчу, то хочам такіх жа крокаў зь беларускага боку». Менавіта таму ён прапанаваў стварыць працоўную групу па інтэграцыі.
  3. «Што кажуць нашыя калегі зь Беларусі? Калі вы павялічваеце ўнутраныя цэны на нафту, то і мы яе атрымоўваем па больш вялікім кошце. Дайце нам такія ж субсыдыі, як і нашым прадпрыемствам. Мы кажам: выбачайце, вашыя прадпрыемствы – гэта не расейскія прадпрыемствы, не нашыя падаткаплатнікі. Пра такую ступень субсыдаваньня эканомікі суседняй краіны з боку расейскага бюджэту можна казаць, калі ў нас будзе больш глыбокая ступень інтэграцыі».

Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр

Нафтавы падатковы манэўр у Расеі — паступовая замена спагнаньня экспартнага мыта падаткам на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.

  • Расея пачала рэалізацыю падатковага манэўра зь 2019 году.
  • Да канца 2018 году экспарт сырой нафты ў Расеі абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны. Мыта не спаганялася з паставак на ўнутрырасейскі рынак і ў межах квоты ў Беларусь.
  • У 2017-2018 гадах квота на пастаўкі бязмытнай расейскай нафты для Беларусі складала 24 млн тон (18 млн тон перапрацоўвалі беларускаія НПЗ, 6 млн тон ішлі на рээкспарт).
  • Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.

Страты і кампэнсацыя

  • У сьнежні 2018 г. у адміністрацыі Лукашэнкі сьцьвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала $3,6 млрд, а за наступныя 4 гады недаатрымае $11 млрд пры найгоршым разьвіцьці падзей.
  • Паводле падлікаў рэйтынгавага агенцтва Fitch, наўпроставыя страты беларускай эканомікі складуць $10,6 млрд цягам 2019–2024 гг.
  • Дырэктар дасьледніцкага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык падлічыў, што страты для бюджэту Беларусі ў 2019 годзе склалі $272,3 млн. ​
  • У кастрычніку 2018 Расея абяцала пералічыць у бюджэт Беларусі каля $405 млн у якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту. Пазьней у кампэнсацыі адмовілі.
  • 18 сьнежня 2019 расейскі партал РБК паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што Расея кампэнсуе Беларусі страты ад манэўра праз зваротны акцыз для беларускіх НПЗ. Суму субсыдыяў ацанілі ў $1,5 млрд. Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі не было.

Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG