Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Медуза» знайшла ў сям’і віцэ-мэра Масквы 9 пэнтхаўзаў зь відам на Крэмль


Пётр Бірукоў.
Пётр Бірукоў.

Сямʼі віцэ-мэра Масквы Пятра Бірукова належаць 9 пэнтхаўзаў зь відам на Крэмль у адным з жылых комплексаў у цэнтры сталіцы. Рынкавы кошт кватэраў — больш за паўтара мільярда расейских рублёў (каля 21 мільёна даляраў).

Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні, якое апублікавала «Медуза». Бірукоў ужо больш за дзесяць гадоў узначальвае ўвесь комплекс гарадзкой гаспадаркі.

Згодна з выпіскамі з «Росреестра», чатыры кватэры ў жылым комплексе «Легенда Цветного» належаць старэйшай дачцэ — 46-гадовай Ірыне Біруковай; дзьве — 41-гадоваму сыну Аляксандру Бірукову; яшчэ тры — жонцы Аляксандра, 31-гадовай Кацярыне Біруковай. Агульная плошча пэнтхаўзаў ва ўласнасьці сямʼі віцэ-мэра большая за 1600 квадратных мэтраў.

Кватэры сваякамі Бірукова былі набытыя 22 сьнежня 2015 году. Пабудаваў жылы комплекс і валодае ім дэвэлапэрскі холдынг Capital Group, кампаніі якога ў тым жа 2015 годзе сталі найбуйнейшымі падрадчыкамі маскоўскіх праграм добраўпарадкаваньня, куратарам якіх ёсьць Бірукоў.

Згодна з дэклярацыяй аб даходах Пятра Бірукова, маёмасьці ў віцэ-мэра і яго жонкі ня вельмі шмат. Сам Бірукоў валодае невялікім участкам зямлі ў 15 сотак, невялікім хаткай і гаспадарчым блёкам у вёсцы Папоўка Чэхаўскага раёну Падмаскоўя, а яго жонцы належыць суседні ўчастак у 25 сотак. Аднак паглядзець на гэтыя ўчасткі або нават падысьці да іх, немагчыма: абодва разьмяшчаюцца за высокім мэталічным плотам, які агароджвае тэрыторыю больш чым 15 гектараў. Амаль усёй гэтай зямлёй валодаюць блізкія сваякі Бірукова — сын Аляксандр і дачка Ірына.

Акрамя загарадных дамоў і пэнтхаўзаў Ірына Бірукова і яе сын валодаюць дзевяціпакаёвай кватэрай у цэнтры Масквы.

У 2014 годзе Пятра Бірукова спыталі аб тым, як яго сваякі зарабляюць грошы. «Я люблю кантактаваць зь сямʼёй, — адказаў віцэ-мэр, — і прытрымліваюся прынцыпу: мы ніколі не гаворым аб бізнэсе». Аднак, як адзначае «Мэдуза», нягледзячы на гэты прынцып, бізнэс сваякоў Бірукова цесна зьвязаны з прадпрыемствамі, якія курыруе чыноўнік. На пытаньні выданьня віцэ-мэр не адказаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG