Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што зьмянілася ў правілах узносаў у пэнсійны фонд Беларусі. Сьцісла


Пэнсіянэрка з Жыткавічаў і Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота
Пэнсіянэрка з Жыткавічаў і Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 27 сьнежня падпісаў указ (PDF) «Аб дзяржаўным сацыяльным страхаваньні», які мяняе парадак унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ў некаторых выпадках.

  • Індывідуальныя прадпрымальнікі, натарыюсы і адвакаты будуць плаціць узносы толькі за пэрыяд дзейнасьці з атрыманьнем даходу (і страхавы стаж будзе налічвацца толькі на «аплочаныя» пэрыяды). Раней трэба было плаціць у тым ліку за час адпачынку або «прастою». Мінімальная сума ўзносу — 35% ад мінімальнага заробку ў мінулым годзе.
  • Самазанятыя беларусы, якія не з'яўляюцца прадпрымальнікамі, цяпер могуць (гэта добраахвотна, а не прымусова) рабіць унёскі ў пэнсійны фонд.
  • Работнікі замежных арганізацый, якія займаюцца «дзейнасьцю праз пастаяннае прадстаўніцтва», цяпер абавязаныя плаціць страхавыя і пэнсійныя ўнёскі ў дні фактычнага атрыманьня заробкаў у банку, але не пазьней за 20-ы дзень месяца, наступнага за справаздачным кварталам.
  • У выпадку сьмерці індывідуальнага прадпрымальніка, натарыюса, адваката ці чалавека, які вырашыў рабіць дабраахвотныя ўнёскі, іхныя абавязкі перад ФСАН лічацца ануляванымі.

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас раней прапаноўваў таксама паступова перакладаць нагрузку па адлічэньнях у ФСАН з прадпрыемстваў на работнікаў, але эканаміст Яраслаў Раманчук адзначаў, што сумарна для работніка наўрад ці нешта зьменіцца ад таго, зь якой крыніцы будуць рабіцца адлічэньні, а аб’ёмы нагрузкі пэнсійнага фонду на заробак мяняць нібы не зьбіраліся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG