Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайцюшкевіч сьпеў з «Разьбітым сэрцам пацана» пра «Валёначак сьвятога Мікалая». ВІДЭА


Беларускі сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч выклаў на Youtube кліп на новую песьню «Валёначак сьвятога Мікалая», запісаную разам з гуртом «Разьбітае сэрца пацана».

Песьня запісаная на словы паэта Ўладзімера Някляева — на ягоныя вершы Зьміцер Вайцюшкевіч выдаў ужо два альбомы: «Танга з ружай» (2006) і «Ў нашых снах» (2017). Рэжысэр кліпа — Сяргей Торбік.

Відэа прымеркаванае да каляднага канцэрту, які Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra дадуць 7 студзеня ў менскім палацы культуры Шарко. Выканаўца абяцае ў гэты дзень некалькі прэм’ераў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG