Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчына, у якой забралі прыёмных дзяцей, зьехала з Расеі


Юлія Савіноўскіх
Юлія Савіноўскіх

Жыхарка расейскага Екацярынбургу Юлія Савіноўскіх, у якой пасьля апэрацыі па выдаленьні грудзей органы апекі адабралі двух прыёмных сыноў, зьехала з Расеі. Пра гэта яна паведаміла выданьню «Такие дела».

Савіноўскіх атрымала прытулак у Гішпаніі. Шматдзетная маці вырашыла зьехаць з Расеі пасьля таго, як атрымала пагрозы, што ў яе могуць адабраць родных дзяцей.

У Юліі Савіноўскіх забралі двух прыёмных дзяцей у канцы жніўня 2017 году. Гэта адбылося пасьля таго, як яна праз праблемы са здароўем зрабіла апэрацыю па выдаленьні грудзей. Перад апэрацыяй Савіноўскіх ў якасьці псыхалягічнай падрыхтоўкі вяла блог ад імя выдуманага трансгендэра, які рыхтуецца зьмяніць пол. Адабраньне дзяцей у Екацярынбурскім абласным міністэрстве сацыяльнай палітыкі патлумачылі нейкімі «супярэчнасьцямі» паміж інтарэсамі дзяцей і апекуна. У чым менавіта гэтыя супярэчнасьці, ні суд першай інстанцыі, ні апека, ні міністэрства не ўдакладнялі.

Савіноўскіх аб’яўляла галадоўку на знак пратэсту супраць канфіскацыі яе прыёмных дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG