Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэрбіі прайшлі антыўрадавыя выступленьні

Аляксандар Вучыч
Аляксандар Вучыч

Калёна праціўнікаў прэзыдэнта Вучыча прайшла праз цэнтар Бялграду. Некаторыя з удзельнікаў пратэстаў апрануліся ў жоўтыя камізэлькі.

Удзельнікі дэманстрацыі, якая адбылася ў Бялградзе ў суботу 15 сьнежня, заклікалі прэзыдэнта Аляксандра Вучыча і яго ўрад сысьці ў адстаўку, паведамляе агенцтва АР. На вуліцы сталіцы Сэрбіі выйшлі тысячы грамадзян.

Пратэстоўцы прайшлі шэсьцем па цэнтры Бялграда. Асобныя ўдзельнікі акцыі былі апранутыя ў жоўтыя камізэлькі, якія сталі сымбалем супраціву пратэстуючых у Францыі. Мітынгоўцы спыніліся каля будынка прэзыдэнта, заклікаючы Вучыча сысьці ў адстаўку. Праціўнікі прэзыдэнта Сэрбіі абвінавачваюць яго ў стварэньні атмасфэры запалохваньня і страху, якая праводзіцца папулісцкай кіруючай кааліцыяй.

Аляксандар Вучыч, былы крайні нацыяналіст, які зараз гаворыць пра жаданьне рэформаў у Сэрбіі і яе ўступленьне ў ЭЗ. Крытыкі яго палітыкі сьцвярджаюць, што ў рэальнасьці Вучыч абмяжоўвае свабоду дэмакратыі і СМІ ў Сэрбіі.

XS
SM
MD
LG