Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27-ы раз за год. У Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва


Ілюстрацыйнае фота

Кошты зноў узьняліся на адну капейку. Выключэньнем стаў толькі кошт бэнзіну маркі АІ-92.

З 16 сьнежня на запраўках Беларусі кошт бэнзіну АІ-95 складзе 1,54 рубля, АІ-98 — 1,75. Дызельнае паліва зараз каштуе 1 рубель 54 капейкі за літар.

Апошні раз цана на паліва павялічвалася 9 сьнежня. Такім чынам гэта 27-ы рост цаны ад пачатку году — на 1 капейку.


«Белнафтахім» тлумачыць, што цана на нафту, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, за сьнежань-студзень гэтага году павялічылася ў адносінах да аналягічнага пэрыяду мінулага года ў даляравым эквіваленце на 27 адсоткаў, у рублёвым — на 37 працэнтаў.
«Зьмяненьне цэнаў на нафтапрадукты працягваецца з мэтай кампэнсацыі выдаткаў НПЗ па набыцьці вуглевадароднай сыравіны», — гаворыцца на сайце канцэрну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG