Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны OPEC+ і Расея дамовіліся аб скарачэньні здабычы нафты


Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (OPEC) і яшчэ некалькі краінаў, уключаючы Расею, дамовіліся ў Вене аб скарачэньні здабычы нафты на 1,2 мільёна барэляў у суткі, перадае агенцтва Bloomberg.

Пагадненьне будзе дзейнічаць на працягу паўгоду са студзеня 2019 году. На фоне ўгоды расьце цана на нафту, а курс расейскага рубля ўмацоўваецца да сусьветных валют.

Скарачэньне здабычы будзе больш, чым чакалася, адзначае Bloomberg. Першапачаткова плянавалася, што краіны дамовяцца здабываць на 1 мільён барэляў нафты ў месяц менш. Аднак пасьля ўзгадненьня ўгоды стала вядома, што нафтавы картэль прыбярэ з рынку 0,8 мільёна барэляў у суткі, а іншыя ўдзельнікі ўгоды зьнізяць здабычу на 0,4 мільёна барэляў. У пагадненьні, пратэстуючы супраць амэрыканскіх санкцый, не ўдзельнічае адзін з членаў OPEC — Іран.

З прычыны гэтых паведамленьняў кошт нафты ўзьляцеў угару. Кошт нафты маркі Brent на люты на біржы ICE падняўся болей чым на 2 даляры да закрыцьця папярэдніх таргоў, на час перавысіўшы ^$ 63 за барэль.

За апошні год сусьветныя цэны на нафту расьлі з прычыны боязі санкцый ЗША супраць Ірану, а таксама ў сувязі з дамоўленасьцю краінаў OPEC+, накіраванай на скарачэньне здабычы нафты. Аднак пасьля інфармацыі аб павелічэньні росту здабычы — перш за ўсё амэрыканскага сланцу і зьніжэньні сусьветнага попыту з прычыны праблем на рынках цана на нафту пачатку рэзка падаць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG