Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кувэйт спыніў пастаўкі нафты ў ЗША ўпершыню з 1992 году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гэта адбылося ўпершыню з часоў вайны 1990–92 гадоў. Прычына не называецца афіцыйна, але верагодна, што нафту прадаюць туды, дзе больш плоцяць: у Азію.

Кувэйт спыніў практычна ўсе пастаўкі сырой нафты ў Злучаныя Штаты, піша Bloomberg. Ужо чатыры тыдні пастаўкі трымаюцца на нулі.

Кувэйцкая нафтавая карпарацыя сьцьвярджае, што дзеяньні ўзгодненыя з амэрыканскімі і эўрапейскімі кліентамі. Як перадае Reuters, яна называе паведамленьне Bloomberg «недакладным» — яно «не тлумачыць кантэкст скарачэньняў аб’ёмаў экспарту».

Апошні месяц без кувэйцкай нафты ў ЗША быў у 1992 годзе, калі нафтавыя палі яшчэ палалі, падпаленыя войскамі Садама Хусэйна. З таго часу пастаўкі складалі каля 100–200 тысячаў барэляў на дзень (на піку ў 1993-м — 500 тысячаў), яшчэ ў жніўні складалі 70 тысячаў барэляў на дзень.

Паводле Bloomberg, прыпыненьне паставак ёсьць прыкметай буму попыту на нафту ў Азіі, у прыватнасьці пасьля таго, як ЗША зноў вырашылі ўводзіць санкцыі супраць Ірана. Сьцьвярджаецца, што Кувэйт цяпер пастаўляе нафту ў Азію (туды звычайна прыпадала 80% экспарту, на ЗША было 10%), дзе цана на яе складае 80 даляраў за барэль, тады як у Штатах цана — толькі 79 даляраў (у Эўропе — 76).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG