Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Парыжу закрыюць Эйфэлеву вежу з прычыны акцый пратэсту


Улады Парыжу ў суботу закрыюць для наведвальнікаў Эйфэлеву вежу з прычыны акцый пратэсту супраць павышэньня коштаў на паліва.

Мэрыя асьцерагаецца беспарадкаў, таму ўладальнікаў крамаў і рэстаранаў на Елісейскіх Палях заклікалі таксама прыпыніць сваю працу. Усе масавыя мерапрыемствы, прызначаныя на суботу, адмененыя.

Каля дзесяці парыскіх музэяў на фоне дэманстрацый паабяцалі зачыніцца ў суботу. Іх адміністрацыя асьцерагаецца актаў вандалізму з боку маніфэстантаў. Акрамя іншага, уладальнікаў бізнэсу ў шэрагу раёнаў Парыжа папрасілі прыняць дадатковыя меры бясьпекі, у прыватнасьці, правесьці інструктаж з супрацоўнікамі.

У Францыі трэці тыдзень запар праходзяць акцыі пратэсту з патрабаваньнем адмовіцца ад павелічэньня падаткаў на аўтамабільнае паліва. Маніфэстацыі арганізаваў рух так званых «жоўтых камізэлек».

У дэманстрацыі ў Парыжы ў мінулую суботу ўдзельнічалі, па дадзеных уладаў, 75 тысяч чалавек; пратэсты ў францускай сталіцы перайшлі ў буйныя беспарадкі. Пацярпелі больш за 130 чалавек, каля чатырохсот былі затрыманыя. Групы мужчын у масках грамілі вітрыны буцікаў, таксама сур’ёзна пацярпела Трыюмфальная арка. Мэрыя Парыжу ацаніла шкоду ў 3-4 мільёны эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG