Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль: Больш за 30 тысяч чалавек пратэстуюць супраць гвалту ў адносінах да жанчын 


У Ізраілі больш за 30 тысяч чалавек выйшлі на акцыю пратэсту супраць гвалту ў адносінах да жанчын, паведамляюць ізраільскія СМІ. Мітынг зьяўляецца часткай акцый, якія пачаліся на мінулым тыдні пасьля забойства дзьвюх дзяўчынак-падлеткаў.

Дэманстранты патрабуюць ад уладаў павялічыць фінансаваньне праграм па барацьбе з гвалтам. У маніфэстацыі ўдзельнічаюць прадстаўнікі фэмінісцкіх рухаў, грамадзкія дзеячы, музыканты, а таксама сваякі жанчын, забітых на працягу апошніх гадоў.

Акцыі праходзяць у Тэль-Авіве і іншых гарадах. Пратэстоўцы на працягу гадзіны перакрывалі дарогу да аэрапорту імя Бэн-Гурыёна. У выніку адбыліся нязначныя затрымкі авіярэйсаў.

26 лістапада было знойдзена цела 16-гадовай Аюб Яары — жыхаркі ізраільскага пасёлка Джыш. У рамках крымінальнай справы быў затрыманы 17-гадовы падлетак. У гэты ж дзень паведамлялася аб забойстве 13-гадовай Сільван Цагаі ў паўднёвым Тэль-Авіве. Меркаваны забойца абвешчаны ў вышук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG