Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Transparency палічыла даход коней Кадырава. Яны зарабляюць больш за гаспадара


Рамзан Кадыраў
Рамзан Кадыраў

Скакавыя коні кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава зарабляюць утрая больш, чым ён сам. Гэта вынікае з расьсьледаваньня некамэрцыйнай арганізацыі «Транспэрэнсі Інтэрнэшнл — Расея».

За чатыры гады яны прынесьлі яму даход у амаль сто мільёнаў расейскіх рублёў (каля 1,5 млн даляраў). Гэтыя грошы кіраўнік Чачэніі не задэкляраваў.

Па падліках «Транспэрэнсі Інтэрнэшнл — Расея», з 2014 па 2018 год на скачках у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах коні Кадырава зарабілі 61,7 мільёна рублёў (каля 950 тысяч даляраў). 36,4 мільёна прызавых (каля 560 тысяч даляраў) яны атрымалі ў Расеі.

Пры гэтым Transparency ня ўлічвае прызы коней Кадырава ў эўрапейскіх краінах. З 2014-га па 2018 год на скачках у Чэхіі і Нямеччыне яны зарабілі для яго 111,6 млн рублёў. Але Кадыраў уваходзіць у санкцыйныя сьпісы ЭЗ, і эўрапейскія арганізацыі ня маюць права пераводзіць яму прызавыя.

Згодна з заканадаўствам, Кадыраў не павінен дэкляраваць сваіх коней і ня робіць гэтага. Яны прыраўнаваныя да асабістых рэчаў. Але іхны кошт можа быць велізарным. У 2015 годзе ў інтэрвію Радыё Свабода трэнэр коней Кадырава ў Чэхіі Арслангірэй Шавуеў ацаніў куплю двух ягоных коней у 250 тысяч эўра за пару.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG