Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачні масава затрымліваюць моладзь, Кадыраў параўнаў праваабаронцаў з тэрарыстамі


Чачэнскія сілавікі працягваюць расьсьледаваць справу аб нападах падлеткаў на супрацоўнікаў праваахоўных органаў: два напады 20 жніўня адбыліся ў Грозным, а яшчэ два ў Шалінскім раёне. Нападнікаў было пяцёра, усе яны былі забітыя сілавікамі: ім было ад 11 да 17 гадоў.

Па дадзеных праекта Каўказ-рэаліі, кадыраўцы пасьля гэтых выпадкаў затрымалі ў Чачні дзясяткі мясцовых жыхароў, якія зьяўляюцца сваякамі або знаёмымі падлеткаў, якія напалі на паліцэйскіх. У асноўным, па дадзеных журналістаў, сілавікі затрымлівалі і адвозілі ў невядомым накірунку маладых людзей ва ўзросьце 15-23 гадоў.

Частку затрыманых пазьней адпусьцілі, але ня ўсіх.

Улады Чачні распаўсюджваюць вэрсію, што нападнікамі быў людзі, які прысягнулі на вернасьці «Ісламскай дзяржаве». Агенцтва Aamaq, зьвязанае з «ІД», таксама падтрымлівае гэтую вэрсію і распаўсюдзіла відэа, у якім некалькі падлеткаў прысягаюць на вернасьць «ІД». Але сапраўднасьць гэтага відэа выклікала пытаньні ў праваабаронцаў, як і сумневы ў тым, хто менавіта на ім паказаны.

У адказ на сустрэчы з чачэнскімі сілавікамі Кадыраў абрынуўся з крытыкай праваабаронцаў, якія працуюць у рэспубліцы, і абвінаваціў іх у тым, што яны замінаюць праваахоўным органам расьсьледаваць здарэньне.

«Новая газета» апублікавала поўны пераклад прамовы Кадырава на расейскую мову. У ёй кіраўнік Чачні ў чарговы раз назваў наркаманам кіраўніка грозьненскага прадстаўніцтва «Мэмарыялу» Аюба Ціціева і заявіў, што пасьля заканчэньня судовага працэсу па ягонай справе ніхто з праваабаронцаў не павінен прыяжджаць у Чачню.

«Пасьля гэтага ў гэтай рэспубліцы такія праваабаронцы ня будуць хадзіць. Няхай мяне асуджае ўся сусьветная супольнасьць! Яны прадажныя і ў іх няма іншай мэты, акрамя як пагоршыць сытуацыю ў Чачні, нанесьці нам пабольш шкоды. Для мяне яны, як тэрарысты, экстрэмісты», — заявіў Кадыраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG