Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты: арыштаваных украінскіх маракоў вывозяць з Крыму


Адзін з захопленых украінскіх маракоў
Адзін з захопленых украінскіх маракоў

Захопленых у Чорным моры і арыштаваных у Сымфэропалі ўкраінскіх ваенных маракоў вывозяць з Крыму ў Маскву. Пра гэта сайту Крым.Реалии паведаміў крымскататарскі актывіст Нарыман Джэлял са спасылкай на адвакатаў.

Гэтую інфармацыю Крым.Реалии пацьвердзілі адвакаты Джэміль Цемішаў, Эмінэм Авамілева, і Айдэр Азаматаў.

Паведамляецца, што маракоў вывозяць, як мяркуецца, у маскоўскі сьледчы ізалятар «Ляфортава».

Адначасова расейскі адвакат Мікалай Полазаў, які мае намер абараняць капітана другога рангу малога браніраванага артылерыйскага катэра «Бярдзянск» Дзяніса Грыцэнку, паведаміў Крым. Реалии, што пакуль ня можа пацьвердзіць гэтай інфармацыі і ўдакладняе яе.

Як распавёў Крым.Реалии Нарыман Джэлял, параненыя маракі, якія знаходзіліся ў Керчы 29 лістапада, былі вывезены ў Сымфэропаль.

Расейскае агенцтва ТАСС таксама паведамляе, што параненых двух украінскіх вайскоўцаў і аднаго супрацоўніка СБУ, якія знаходзіліся ў Керчанскай гарадзкой лякарні, выпісалі 29 лістапада.

Адвакаты не ўдакладняюць, колькі маракоў ужо адпраўлена за межы Крыму.

Кіеўскі раённы суд Сымфэропалю арыштаваў 21 ўкраінскага марака да 25 студзеня 2019 году. Яшчэ траіх маракоў, якія знаходзяцца ў Керчанскім шпіталі, арыштаваў Керчанскі гарадзкі суд. Яны таксама будуць знаходзіцца пад арыштам да 25 студзеня 2019 году. Украінскім маракам пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Пракуратура АРК прызнала захопленых ФСБ Расеі ўкраінскіх маракоў ваеннапалоннымі.

ВМС Украіны паведамілі, што 25 лістапада памежныя караблі Расеі зрабілі «адкрыта агрэсіўныя дзеяньні» супраць украінскіх караблёў у Керчанскай пратоцы.

Упраўленьне ФСБ Расеі па Крыме сьцьвярджае, што тры ўкраінскія ваенныя караблі 25 лістапада «незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу Расеі» і ажыцьцяўлялі «небясьпечныя манэўры» на шляху да Керчанскай пратокі.

Пазьней стала вядома, што ФСБ ўжыла зброю супраць украінскіх катэраў ў акваторыі Чорнага мора. Паводле зьвестак Кіева, шэсьць ўкраінскіх маракоў параненыя пасьля абстрэлу ФСБ. ФСБ Расеі пацьвердзіла ўжываньне зброі супраць украінскіх караблёў і заявіла аб трох параненых.

Што трэба ведаць пра канфлікт Украіны і Расеі ў Азоўскім моры

Расея 25 лістапада заблякавала выхад украінскіх караблёў, якія плылі да Марыюпалю праз Керчанскі праліў, каб трапіць у Азоўскае мора. Тры ўкраінскія караблі і больш за 20 украінскіх маракоў захопленыя расейскімі вайскоўцамі.

  • Раніцай 25 лістапада расейскі сухагруз перагарадзіў Керчанскую пратоку перад трыма ўкраінскімі суднамі, якія ажыцьцяўлялі плянавы пераход з порту Адэсы ў порт Марыюпаль Азоўскага мора. Пазьней расейскі пагранічны карабель пратараніў буксір Вайскова-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны.
  • Расейскія вайсковыя караблі з дапамогай авіяцыі і спэцназу атакавалі і захапілі пашкоджаны ўкраінскі буксір і два малыя браняваныя артылерыйскія катэры. Шэсьць украінскіх маракоў былі параненыя, двое зь іх у цяжкім стане.
  • Паводле Расеі, украінскія караблі спрабавалі прайсьці празь Керчанскую пратоку незаконна. Украіна адкідае гэтае абвінавачваньне, спасылаючыся на міжнародныя і міжурадавыя пагадненьні.
  • Ці праўда, што ўкраінскія караблі парушылі расейскую мяжу ў Азоўскім моры?
  • Ва Ўкраіне абʼявілі ваеннае становішча з 28 лістапада да 27 сьнежня. Узброеныя сілы Ўкраіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасьць.
    Дзе ва Ўкраіне ўвялі ваеннае становішча
    Дзе ва Ўкраіне ўвялі ваеннае становішча
  • Канфлікт у Азоўскім моры паміж Украінай і РФ узьнік пасьля ўвядзеньня ў эксплюатацыю моста ў анэксаваны Крым. Украіна заяўляе, што Расея на падставе праверак затрымлівае дзясяткі суднаў, якія ідуць ва ўкраінскія азоўскія парты. Паводле Масквы, праверкі ўкраінскіх суднаў законныя.
  • Рада Бясьпекі ААН склікала 26 лістапада экстранае паседжаньне ў сувязі з рэзкім абвастрэньнем сытуацыі ў Керчанскім праліве, шэраг эўрапейскіх краінаў асудзілі дзеяньні Расеі ў Азоўскім моры.
  • Суд Сімферопаля на два месяцы арыштаваў 24 украінскіх маракоў, захопленых расейскімі сілавікамі. Украінская пракуратура прызнала іх ваеннапалоннымі.
  • Украіна на час дзеяньня ваеннага становiшча забараніла ўезд у краіну мужчынам –​ грамадзянам Расеі ва ўзросьце ад 16 да 60 гадоў.
  • У верасьні 2019 году адбыўся абмен палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай, падчас якога захопленыя маракі вярнуліся ва Ўкраіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG