Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве траціны расейцаў ухваляюць дзейнасьць Пуціна. З красавіка гэты паказчык зьнізіўся на 16%


47% расейцаў лічаць шлях разьвіцьця Расеі слушным. Няслушным лічаць 42%. Яшчэ 11% не вызначыліся з адказам. Такія дадзеныя апошняга апытаньня «Левада-Цэнтру».

Дзьве траціны расейцаў (66%) ухваляюць дзейнасьць прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, 33% апытаных — не ўхваляюць.

Самы высокі паказчык ухваленьня працы Пуціна быў у 2007 годзе. Тады прэзыдэнта, паводле апытаньня, падтрымлівалі 87% расейцаў.

Дзейнасьць прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева ўхвалілі 34% удзельнікаў апытаньня, іншы пункт гледжаньня выказалі 65% расейцаў.

Працу ўраду ўхвалілі 42% апытаных, паставіліся з крытыкай 57%. Працу Дзярждумы — 36% і 63% адпаведна.

Апытаньне правялі сярод 1600 расейцаў у 136 населеных пунктах.

Паводле апытаньня, апублікаванага «Левада-Цэнтрам» 22 лістапада, амаль дзьве траціны (61%) расейцаў лічаць, што прэзыдэнт у поўнай ступені нясе адказнасьць за праблемы, якія стаяць перад краінай, 22% мяркуюць, што прэзыдэнт адказны ў «пэўнай ступені», 10% упэўненыя, што Пуцін усё робіць правільна, а праблемы ўзьнікаюць празь «нядбайных і карумпаваных чыноўнікаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG