Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля паведамленьняў аб меркаванай хімічнай атацы ў Сырыі Расея нанесла авіяўдары па Алепа


Пасьля меркаванай хімічнай атакі ў Алепа 24 лістапада 2018 году
Пасьля меркаванай хімічнай атакі ў Алепа 24 лістапада 2018 году

Тэрыторыі, якія знаходзяцца пад кантролем узброенай сырыйскай апазыцыі ў ваколіцах Алепа, падвергліся авіяўдарам, паведамляе Reuters са спасылкай на Сырыйскі цэнтар маніторынгу правоў чалавека, які базуецца ў Вялікай Брытаніі.

Бамбаваньні сталі першымі пасьля заключэньня ў верасьні расейска-турэцкага пагадненьня, сьцьвярджаюць праваабаронцы.

Удары былі нанесеныя адразу пасьля таго, як у нядзелю Мінабароны Расеі абвінаваціла ўзброеную апазыцыю ў Сырыі ў хімічнай атацы на жылыя кварталы горада Алепа. Як заявіў 25 лістапада прадстаўнік расейскага вайсковага ведамства, хімічнае пашкоджаньне пасьля абстрэлу атрымалі 46 чалавек, у тым ліку 8 дзяцей.

Сырыйскія дзяржаўныя СМІ называюць лічбу ў 107 пацярпелых. Сьцьвярджаецца, што ў іх сымптомы атручваньня хлёрам.

Ўзброеная апазыцыя заявіла, што не валодае хімічнай зброі і сродкамі яе вытворчасьці, а абвінавачваньні Масквы і Дамаска назвала «хлусьнёй», каб апраўдаць наступ на раёны, якія займае апазыцыя.

Паводле дадзеных ААН, у ходзе вайны ў Сырыі розныя бакі канфлікту ня раз ужывалі хімічную зброю. Як вызначылі экспэрты, у пераважнай большасьці выпадкаў яе ўжывалі войскі прэзыдэнта Башара Асада.

ЗША двойчы за апошнія два гады наносілі ўдары па інфраструктуры сырыйскага ўраду з прчыны меркаваных хімічных нападаў. Пэнтагон сёлета прыгразіў зрабіць гэта ў трэці раз, калі войскі прэзыдэнта Сірыі Башара Асада прыменяць хімічную зброю пры наступе на Ідліб.

У гэты ж час Масква неаднаразова заяўляла пра правакацыі з хімічнай зброяй, які быццам рыхтуюцца з боку ўзброенай апазыцыі. Неўзабаве пасьля пагрозаў Вашынгтона Турэччына і Расея заключылі пагадненьне, якое спыніла апэрацыю Масквы, Тэгерана і Дамаска ў Ідлібе, дзе разьмяшчаюцца дзясяткі тысяч байцоў узброенай апазыцыі.

Правінцыя Ідліб з насельніцтвам тры мільёны чалавек лічыцца апошняй буйной апорай праціўнікаў Асада. Анкара, заходнія краіны і ААН катэгарычна выступалі супраць спробы штурму Ідліб з-за боязі маштабнай гуманітарнай катастрофы і чарговай плыні мігрантаў.

Ўдары 25 лістапада нанесеныя па пазыцыях непадалёк ад лініі разьмежаваньня бакоў, дзе, паводле ўмоваў пагадненьня Масквы і Анкары, павінна быць арганізавана буфэрная зона.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG