Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча перагледзіць судовую рэформу пасьля пагрозаў санкцыямі Эўразьвязу


Дэманстрацыя каля Вярхоўнага суду ў Варшаве, ліпень 2017 году.
Дэманстрацыя каля Вярхоўнага суду ў Варшаве, ліпень 2017 году.

Польская кіроўная партыя «Права і справядлівасьць» вынесла на разгляд Сэйму папраўкі да судовай рэформы, паведамляе польскае радыё.

Паводле паправак, прапануецца вярнуць траціну судзьдзяў Вярхоўнага суду, звольненых у рамках рэформы. Гэта стала першым буйным крокам насустрач патрабаваньням Эўразьвязу.

Улетку 2017 году Польшча абвясьціла пра маштабную судовую рэформу, якую скрытыкавалі ў ЭЗ і ўнутры краіны. Новы закон даў міністру юстыцыі права наймаць і звальняць кіраўнікоў судоў агульнай юрысдыкцыі.

У Брусэлі лічаць, што польскі закон аб судах «парушыў эўрапейскія нормы вяршэнства права». Пасьля няўдалых перамоваў з Варшавай летам 2018 году ўлады ЭЗ пачалі «санкцыйную працэдуру» супраць Польшчы. Калі працэс будзе даведзены да канца, Польшча можа стаць першай краінай Эўразьвязу, на якую Брусэль наклаў санкцыі, і страціць на некаторы час права голасу ў органах кіраваньня ЭЗ і ў Эўрапарлямэнце.

У прэс-рэлізе на сайце кіроўнай польскай партыі гаворыцца, што прыпыненьне рэформы зьвязанае з рашэньнем Эўразьвязу.

Унутры краіны рэформа справакавала масавыя пратэсты. Некалькі дзён запар сотні палякаў не пакідалі намётавы лягер у Варшаве насупраць Сэйму, а па ўсёй краіне праходзілі мітынгі пратэсту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG