Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча зьбіраецца плаціць кампэнсацыю высланым у Сібір пасьля 17 верасьня 1939 года

Адпаведны законапраект унёс у Сэйм прэзыдэнт Анджэй Дуда. На кампэнсацыю могуць разьлічваць асобы, якія былі дэпартаваныя ў Савецкі саюз у 1939-1956 гадах, паведамляе Польскае радыё.

Калі Сэйм прыме гэты закон, то атрымаць кампэнсацыю змогуць былыя жыхары заходняй Беларусі, якая ад 1921 па 1939 год уваходзіла ў склад Польшчы. Перашкодаў у прыняцьці закону быць не павінна. Прэзыдэнт Дуда быў абраны на пасаду галавы дзяржава з падтрымкай кіроўнай партыі ПіС, якая мае большасьць у Сэйме.

Шлях, які прайшлі і сотні тысяч беларусаў. Рэдкія здымкі з экспэдыцыі па сьлядах ГУЛАГу

Гэтыя рэдкія фатаграфіі былі зробленыя групай чэскіх падарожнікаў, якія хочуць задакумэнтаваць тое, што засталося ад сталінскай сеткі лягераў у СССР
1/16 Гэтыя рэдкія фатаграфіі былі зробленыя групай чэскіх падарожнікаў, якія хочуць задакумэнтаваць тое, што засталося ад сталінскай сеткі лягераў у СССР
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
<p paraeid="{5e885950-7e27-4162-bb27-0ece44c5c036}{126}" paraid="1681225717">Закінуты паравоз сталінскай &laquo;Дарогі сьмерці&raquo;</p>
2/16

Закінуты паравоз сталінскай «Дарогі сьмерці»

Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
Інструмэнты, якія засталіся ад зьняволеных ГУЛАГа ў закінутай уранавай шахце ў раёне Кодар у паўночнай частцы Забайкальля
3/16 Інструмэнты, якія засталіся ад зьняволеных ГУЛАГа ў закінутай уранавай шахце ў раёне Кодар у паўночнай частцы Забайкальля
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
Тачка ў працоўным лягеры стаіць на тым жа меcцы, дзе яе пакінуў вязень 67 гадоў таму
4/16 Тачка ў працоўным лягеры стаіць на тым жа меcцы, дзе яе пакінуў вязень 67 гадоў таму
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
У 2009 годзе, пасьля некалькіх паездак з заплечнікамі па Расеі, Сьцяпан Чэрнаушак разам з групай сваіх сяброў-чэхаў зрабіў тое, што ён сам называе &laquo;паломніцтвам&raquo; у сібірскую Арктыку, і знайшоў рэшткі тады малавядомага, забытага сталінскага праекта будаўніцтва транспалярнай чыгуначнай магістралі - &laquo;Дарогі смерці&raquo;, як яе называлі.
5/16 У 2009 годзе, пасьля некалькіх паездак з заплечнікамі па Расеі, Сьцяпан Чэрнаушак разам з групай сваіх сяброў-чэхаў зрабіў тое, што ён сам называе «паломніцтвам» у сібірскую Арктыку, і знайшоў рэшткі тады малавядомага, забытага сталінскага праекта будаўніцтва транспалярнай чыгуначнай магістралі - «Дарогі смерці», як яе называлі.
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
Чернаушак распавёў Радыё Свабода, што гэтая паездка адкрыла яму вочы: &laquo;Там былі лісты вязьняў ГУЛАГа ... прадметы побыту, жыцьця ў лягеры. Гэта было дзіўна, я не магу сабе ўявіць, каб нацысцкія лягеры ў Эўропе былі вось так закінутыя&raquo;
6/16 Чернаушак распавёў Радыё Свабода, што гэтая паездка адкрыла яму вочы: «Там былі лісты вязьняў ГУЛАГа ... прадметы побыту, жыцьця ў лягеры. Гэта было дзіўна, я не магу сабе ўявіць, каб нацысцкія лягеры ў Эўропе былі вось так закінутыя»
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
Так нарадзіўся праект Gulag.cz, прысьвечаны дасьледаваньню сталінскіх працоўных лягераў
7/16 Так нарадзіўся праект Gulag.cz, прысьвечаны дасьледаваньню сталінскіх працоўных лягераў
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
Пасьля паездкі ў Сібір у 2009 годзе каманда Gulag.cz яшчэ тры разы ездзіла ў Расею. Адна з паездак - у раён горнага хрыбта Кодар, дзе разьмешчаны ўранавыя шахты, зь якіх вязьні ГУЛАГа ў літаральным сэнсе слова рукамі даставалі матэрыял для савецкай ядзернай праграмы.
8/16 Пасьля паездкі ў Сібір у 2009 годзе каманда Gulag.cz яшчэ тры разы ездзіла ў Расею. Адна з паездак - у раён горнага хрыбта Кодар, дзе разьмешчаны ўранавыя шахты, зь якіх вязьні ГУЛАГа ў літаральным сэнсе слова рукамі даставалі матэрыял для савецкай ядзернай праграмы.
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
Будка адной з &laquo;жудасных&raquo; сабак, якія ахоўвалі зьняволеных ГУЛАГа на рускай Поўначы. Яны былі адмыслова натрэніраваныя на людзей. Пасьля закрыцьця лягера сабак расстралялі. Вынікам экспэдыцый у Расеі стала стварэньне &laquo;віртуальнага музэя&raquo;, у якім каманда Gulag.cz падрабязна ўзнавіла сталінскі лягер
9/16 Будка адной з «жудасных» сабак, якія ахоўвалі зьняволеных ГУЛАГа на рускай Поўначы. Яны былі адмыслова натрэніраваныя на людзей. Пасьля закрыцьця лягера сабак расстралялі. Вынікам экспэдыцый у Расеі стала стварэньне «віртуальнага музэя», у якім каманда Gulag.cz падрабязна ўзнавіла сталінскі лягер
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
Але гістарычная экспэдыцыя на прасторах Расеі можа скончыцца і няўдачай
10/16 Але гістарычная экспэдыцыя на прасторах Расеі можа скончыцца і няўдачай
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
У 2013 годзе Чэрнаушак са сваёй камандай старанна і доўга плянавалі паездку, прыехалі на месца былога лягера, але толькі для таго, каб зразумець - усё было зьнішчана пажарам. А потым зламаўся матор лодкі, і яны чатыры дні проста плылі па плыні.
11/16 У 2013 годзе Чэрнаушак са сваёй камандай старанна і доўга плянавалі паездку, прыехалі на месца былога лягера, але толькі для таго, каб зразумець - усё было зьнішчана пажарам. А потым зламаўся матор лодкі, і яны чатыры дні проста плылі па плыні.
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
Мабільнай сувязі няма. Сотні кілямэтраў да бліжэйшага населенага пункта. Чэрнаушак кажа, што яны адчувалі сябе абсалютна як &laquo;палонныя тайгі&raquo;. У рэшце рэшт іх падабраў катэр, які праплываў міма
12/16 Мабільнай сувязі няма. Сотні кілямэтраў да бліжэйшага населенага пункта. Чэрнаушак кажа, што яны адчувалі сябе абсалютна як «палонныя тайгі». У рэшце рэшт іх падабраў катэр, які праплываў міма
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
Небясьпеку ўяўляюць і дзікія жывёлы. Чэрнаушак кажа, што каманда дасьледуе лес і балоты без зброі. Дагэтуль ім удавалася: яны не сустрэлі аніводнага мядзьведзя
13/16 Небясьпеку ўяўляюць і дзікія жывёлы. Чэрнаушак кажа, што каманда дасьледуе лес і балоты без зброі. Дагэтуль ім удавалася: яны не сустрэлі аніводнага мядзьведзя
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
Прыбіральні ў бараках зьняволеных. Чэрнаушак распавёў, што ў яго ў плянах яшчэ некалькі паездак у Расею пасьля таго, як ён вернецца з ЗША
14/16 Прыбіральні ў бараках зьняволеных. Чэрнаушак распавёў, што ў яго ў плянах яшчэ некалькі паездак у Расею пасьля таго, як ён вернецца з ЗША
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
Над былым лягерам ГУЛАГа - крыж. На дошцы напісана: &laquo;Новыя пакутнікі Расеі&raquo;. Чэрнаушак кажа, што вырашыў прысьвяціць сябе гэтаму дасьледаваньню, бо яму б хацелася, каб людзі памяталі цёмныя старонкі гісторыі
15/16 Над былым лягерам ГУЛАГа - крыж. На дошцы напісана: «Новыя пакутнікі Расеі». Чэрнаушак кажа, што вырашыў прысьвяціць сябе гэтаму дасьледаваньню, бо яму б хацелася, каб людзі памяталі цёмныя старонкі гісторыі
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
На беразе ракі падчас экспэдыцыі 2009 года. &laquo;Мы хацелі паказаць людзям, што гэтыя лягеры - не такое ўжо і далёкае мінулае, і яны на самой справе існавалі&raquo;, - кажа Сьцяпан Чэрнаушак
16/16 На беразе ракі падчас экспэдыцыі 2009 года. «Мы хацелі паказаць людзям, што гэтыя лягеры - не такое ўжо і далёкае мінулае, і яны на самой справе існавалі», - кажа Сьцяпан Чэрнаушак
Пошукавыя групы чэскіх энтузіястаў шукаюць на тэрыторыі былога СССР сьляды ГУЛАГа.
Previous slide
Next slide

Законапраект прадугледжвае выплату ссыльным дапамогі ў памеры, які будзе залежыць ад часу, які яны правялі ў выгнаньні. За кожны поўны месяц рэпрэсій яны атрымаюць па 200 злотых (больш за 46,5 эўра). Агулам дапамога не павінна быць меншая чым 2 400 злотых (амаль 559,5 эўра).

Дапамогай змогуць скарыстацца асобы, якія былі дэпартаваныя з тэрыторыі Польшчы ў Савецкі Саюз, так і тыя, хто нарадзіўся ў выгнаньні.

Для таго, каб атрымаць дапамогу ссыльныя павінныя выканаць пэўныя ўмовы. Па-першае, яны павінны прадаставіць адпаведнае пасьведчаньне аб тым, што былі дэпартаваныя і знаходзіліся ў выгнаньні. Па-другое, у момант падачы заяўкі на атрыманьне дапамогі яны павінны мець польскае грамадзянства.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG