Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліва зноў падаражэла. Ад пачатку году цэны ўзьняліся да 19%


18 лістапада цана аўтамабільнага паліва на АЗС Беларусі павялічыцца на 1 капейку, паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».

Цэны пасьля падаражэньня:

  • АІ-92 — 1,42 рубля за літар;
  • АІ-95 — 1,51 рубля;
  • АІ-98 — 1,72 рубля;
  • дызэльнае паліва — 1,51 рубля.

Сёлета гэта 24 павышэньне цэнаў на бэнзін. Ад пачатку году цэны вырасьлі на 15-19%.

Што важна ведаць пра цэны на паліва ў Беларусі

  • Летась «Белнафтахім» зьмяніў падыход да цэнаў на нафтапрадукты — яны будуць паступова ўраўноўвацца з расейскім рынкам. У 2018 годзе паліва ў Беларусі даражэла 27 разоў, дызэльнае паліва таньнела двойчы. Гэта рэкорднае па пэрыядычнасьці павышэньне за апошнія 10 гадоў.
  • У 2013–2017 гадах ніводзін від паліва ў Беларусі не таньнеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG