Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнзін працягне даражэць. Віцэ-прэм’ер назваў «справядлівую» цану


Ілюстрацыйнае фота

Цяпер літар АІ-92 каштуе 1,4 рубля, а «справядлівая цана» — 1,63 рубля. Калі дасягнуць «справядлівай» цаны, падаражаньне за год складзе 37%.

У час наведваньня «Гродна Азоту» віцэ-прэм’ер Ігар Ляшэнка анансаваў працяг падаражаньня бэнзіну ў Беларусі.

Ігар Ляшэнка
Ігар Ляшэнка

Ляшэнка адказваў на пытаньне аб падаражаньні паліва «на капейку штотыдзень» — такім чынам бэнзін ужо падаражэў на 12 капеек за жнівень–кастрычнік. Паводле віцэ-прэм’ера, «пры сёньняшняй цане барэлю [нафты] 72 даляры справядлівая цана за літар АІ-92 – 77 цэнтаў».

Цяпер літар бэнзіну АІ-92 каштуе 1 рубель 40 капеек — гэта каля 0,66 даляра. А 77 цэнтаў паводле сёньняшняга курсу — гэта 1 рубель 63 капейкі, ​на амаль 16,5% больш за сёньняшнюю цану.

Яшчэ год таму (падаражаньні пачаліся ў лютым, паліва даражэла 22 разы) літар АІ-92 каштаваў 1,19 рубля — гэта значыць, за год цана паднялася ўжо на 17,64%, а калі падымецца да «справядлівай», то падаражаньне ўжо складзе 37%.

Як кажа Ляшэнка, падаражаньні «па капейцы на тыдзень» працягнуцца, калі цана на нафту ня зьменіцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG