Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белнафтахім: рост цэнаў на паліва не кампэнсаваў зьменаў у кошце сыравіны


Кіраўнік канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў заявіў, што канцэрн прытрымліваецца стратэгіі плаўных зьменаў цаны пры росьце і зьмяншэньні кошту сыравіны.

Рыбакоў заявіў, што павелічэньне цэнаў не кампэнсавала зьмены ў кошце сыравіны, нават з улікам паніжэньня цэнаў на нафту ў апошнія тыдні.

Рашэньне аб павелічэньне ці зьніжэньні цаны на маторнае паліва прымаецца пасьля аналізу:

  • кошту нафты;
  • курсу беларускага рубля;
  • дынаміка цэнаў у суседніх краінаў;
  • падатковы складнік.

Рыбакоў дадаў, што цэны на АЗС «будуць зьмяняцца паступова, без рыўкоў».

Сёлета цэны на паліва зьмяняліся 23 разы. Ад пачатку году цэны вырасьлі на 15-19%.

Што важна ведаць пра цэны на паліва ў Беларусі

Павышэньне цэнаў на паліва сёлета — рэкорднае па пэрыядычнасьці за апошнія 10 гадоў.

  • 25 траўня старшыня «Белнафтахіму» Ігар Ляшэнка заявіў, што аўтамабільнае паліва ў Беларусі падаражэе на 24%.
  • Сёлета «Белнафтахім» зьмяніў падыход да цэнаў на нафтапрадукты — яны будуць паступова ўраўноўвацца з расейскім рынкам. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасьці ад зьменаў сусьветных коштаў нафты, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.
  • За 2017 год цана паліва вырастала сем разоў — на 8 капеек.
  • У 2013–2017 гадах ніводзін від паліва ў Беларусі не таньнеў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG