Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Казлоў: Калі Красуліну вышлюць зь Беларусі, я таксама дам поўху «гарадавому»


Мікалай Казлоў, архіўнае фота
Мікалай Казлоў, архіўнае фота

Падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, выканаўца абавязкаў старшыні АГП Мікалай Казлоў кажа, што ня ўбачыў ніякага правапарушэньня ва ўчынку юнака, які даў поўху скульптуры гарадавога, усталяванай каля будынка МУС.

«Нічога там няма, ані кропелькі. Шкоды не зрабіў, зьнявагі няма, тым больш апаганьваньня. Ёсьць выказваньне асабістага стаўленьня, але гэта справа кожнага чалавека, любіць ці не любіць».

А калі б ён пацалаваў таго «Гарадавога», дык што, выдалі б яму грамату ці прэмію? Гэта відавочнае глупства, якое дэманструе скрытыя комплексы людзей у кіраўніцтве МУС. Гэта рэакцыя на праявы беззаконьня з боку міліцыі, што таксама ёсьць.

Мікалай Казлоў бачыць толькі адзін плюс у скульптуры гарадавога ля будынка МУС — ёсьць магчымасьць выказаць публічна сваё стаўленьне да працы міліцыі, а самой міліцыі рабіць з гэтага высновы і паляпшаць сваю працу.

«Хтосьці прынясе „Гарадавому“ кветкі, а хтосьці, абураны нейкімі выпадкамі, наадварот. Усё ёсьць і ўсё магчыма. Калі паставілі гэтую скульптуру, дык самі справакавалі такія праяўленьні розных пазыцый.

Я вось напэўна буду другім, хто дасьць поўху гэтаму „гарадавому“ — калі ўсё ж будзе пранятае незаконнае рашэньне наконт нашага прэсавага сакратара Ганны Красулінай і яе сапраўды вышлюць з краіны за нейкі там дробны штраф. Гэта будзе маёй рэакцыяй на канкрэтны выпадак беззаконьня, хай гэтак і ведаюць», — сказаў Свабодзе Мікалай Казлоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG