Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя ня будзе заводзіць крымінальную справу на YouTube-блогера Nexta


Скрыншот з YouTube-каналу блогера Nexta

Міліцыя адмовіла ў завядзеньні крымінальнай справы супраць YouTube-блогера Сьцяпана Пуцілы, вядомага пад псэўданімам Nexta. Пра гэта гаворыцца ў адказе выканаўцы абавязкаў начальніка крымінальнай міліцыі Д. Белавушкі на зварот блогера.

Што за справа?

YouTube-канал Nexta мае больш за 190 тысяч падпісантаў. У лютым у кватэры бацькоў блогера прадстаўнікі Сьледчага камітэту правялі вобшук. Падставай для вобшуку стала заява грамадзянкі, якая сьцьвярджала, што блогер абражае гонар і годнасьць кіраўніка Беларусі. Падчас вобшуку супрацоўнікі канфіскавалі ноўтбук, якім карыстаўся брат Сьцяпана, і відэакамэру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG