Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом абвінаваціў журналіста CNN у «непрыстойных паводзінах»


Прэс-канфэрэнцыя Дональда Трампа па выніках выбараў у Кангрэс 7.11.2018.
Прэс-канфэрэнцыя Дональда Трампа па выніках выбараў у Кангрэс 7.11.2018.

У ЗША прэс-сакратар Белага дому Сара Сандэрс абвінаваціла карэспандэнта CNN Джыма Акосту ў непрыстойных паводзінах у адносінах да маладой жанчыны-стажоркі прэс-службы.

Сандэрс напісала ў твітэры, што Акоста «распускаў рукі» падчас прэс-канфэрэнцыі. Прэс-сакратар разьмясьціла кароткае відэа, на якім бачна, як стажорка спрабуе забраць у журналіста мікрафон. Пры гэтым Акоста дакранаецца рукі практыканткі. Сандэрс лічыць, што карэспандэнт зрабіў гэта наўмысна.

Карыстальнікі твітэру і СМІ абвінавацілі Белы дом у падробцы відэа. Яны адзначылі бязладны мантаж кадраў. Нямецкае агенцтва DPA указвае, што існуючы ў яго распараджэньні відэаматэрыял з прэс-канфэрэнцыі пакуль не дазваляе адназначна заявіць пра фальсыфікацыі.

Раней журналіста пазбавілі акрэдытацыі пасьля прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па выніках прамежкавых выбараў у Кангрэс. На прэс-канфэрэнцыі Акоста, у прыватнасьці, пацікавіўся, чаму Трамп ў перадвыбарных прамовах называў мігрантаў «захопнікамі», і пытаўся, ці не баіцца ён расьсьледаваньня меркаваных сувязяў каманды Трампа з Расеяй. Прэзыдэнт заявіў: «Хопіць!» і перацягнуў увагу на іншага журналіста, аднак Акоста задаў без мікрафону пытаньне аб пасылках з бомбамі на адрас крытыкаў Трампа.

«Калі вы перадаеце фэйкавыя навіны — а CNN часта так робіць — вы дзейнічаеце як ворагі народа», — адказаў прэзыдэнт. Ён дадаў, што журналіст зьяўляецца «грубым і жахлівым чалавекам».

Гэта ня першы выпадак канфрантацыі паміж Трампам і Акостам. На прэс-канфэрэнцыі ў пачатку 2017 году, яшчэ да ўступленьня на пасаду, прэзыдэнт адмовіўся адказваць на пытаньні рэпарцёра CNN, заявіўшы, што гэты тэлеканал распаўсюджвае «фальшывыя навіны».

Кіраўніцтва CNN асудзіла дзеяньні прэзыдэнта і выказала поўную падтрымку свайму журналісту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG