Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны рэдактар «Медузы» падаў у адстаўку праз абвінавачваньні ў дамаганьнях


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Галоўны рэдактар ​разьмешчанага ў Латвіі расейскамоўнага сайту Meduza.io Іван Калпакоў падаў у адстаўку. Аб гэтым паведамляецца на сайце выданьня. Рашэньне зьвязана з абвінавачваньнямі ў дамаганьнях, якія вылучыла супраць яго жонка аднаго з супрацоўнікаў выданьня.

У кастрычніку Калпакоў быў адхілены ад сваёй пасады на два тыдні пасьля таго, як супраць яго былі вылучаныя абвінавачваньні ў непрыстойнай паводзінах.

На вечарыне, прысьвечанай дню нараджэньня выданьня, ён дакрануўся да ягадзіцы жонкі аднаго з супрацоўнікаў «Медузы» і заявіў: «ты адзіная на гэтай вечарыне, каго я магу харасіць, і мне за гэта нічога ня будзе» — пасьля чаго пайшоў.

6 лістапада рада дырэктараў выданьня прызнала дзеяньні Калпакова «непрымальнымі», аднак падкрэсьліла што гэта быў «разавы» інцыдэнт і дазволіла яму вярнуцца да працы. Рашэньне выклікала рэзкую крытыку з боку часткі чытачоў выданьня.

Супрацоўнік выданьня, які абвінаваціў яго ў дамаганьнях, звольніўся.

Калпакоў адважыўся на адстаўку, заявіўшы, што гэта «адзіны спосаб спыніць крызіс вакол рэдакцыі і мінімізаваць рэпутацыйную шкоду».

Выканаўцай абавязкаў галоўнага рэдактара прызначаная Тацяна Яршова, якія раней была адным з рэдактараў «Медузы».

«Медуза» была запушчана ў кастрычніку 2014 года. Касьцяк каманды журналістаў на момант запуску склалі былыя супрацоўнікі расейскага сайту «Лента.ру». Галоўная рэдактарка выданьня была звольненая зь яго ў сакавіку 2014 году па рашэньні акцыянэра Аляксандра Мамута. Каўпакоў узначаліў «Медузу» у студзені 2016 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG