Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт вялікі, сьвет маленькі. 10 тэзаў стваральніцы «Мэдузы»


На гэтым тыдні спаўняецца тры гады выданьню «Мэдуза». Праект, створаны былым галоўным рэдактарам «Лента.ру» Галінай Цімчанкай ператварыўся за гэты час у адзін з самых папулярных СМІ на расейскай мове.

Настоящее время выбрала галоўныя тэзісы з інтэрвію са стваральніцай «Мэдузы».

— «Лента» была значна больш замкнёнай супольнасьцю, значна больш сэктанцкай і значна больш абложанай крэпасьцю, чым «Мэдуза».

— Цяпер мы дажылі да тых часоў, калі даводзіцца тлумачыць відавочнае. Я не магла ўявіць, што мне давядзецца тлумачыць «Коммерсанту», што адначасова публікаваць прэс-рэліз пад выглядам навіны — гэта «зашквар». Ці гэта вялікая памылка.

— Некаторыя кажуць: вы зьехалі, вы адарваныя. Яны не разумеюць простай рэчы: інтэрнэт вялікі, сьвет маленькі.

— Мы ня можам канкураваць зь дзяржаўнымі СМІ акурат таму, што няма поля, на якім мы можам зь імі канкураваць.

— Чамусьці людзі думаюць, што калі ты належыш да аднаго лягеру паводле сваіх асабістых перакананьняў, то ты чамусьці будзеш дзейнічаць ганебна. Акрамя меркаваньняў і перакананьняў ёсьць яшчэ прафэсійныя стандарты і прафэсійная этыка.

— Што такое падкасты? Божухна, гэта размоўнае радыё, якое я ненавіджу.

— Бывае так, што даводзіцца ўкладацца ў будучыню, нават калі ты зашпільваць штаны на наступны гузік, але ты разумееш, што за гэтым будучыня, ну куды ты дзенесься.

— Няма рухаў цела, якія гарантавалі б табе бясьпеку. Ты можаш сябраваць з самымі ўплывовымі людзьмі, ты можаш заручыцца гарантыямі бясьпекі. Усё роўна, што завецца, калі ты ня мент, возьмуць і цябе.

— Што, калі прыйдзецца зачыніць для сябе краіну? Добра, калі ў цябе ёсьць выбар, дрэнна, калі выбару няма.

— Расея — краіна зь непрадказальным мінулым і з яшчэ больш непрадказальнай будучыняй. Якой будзе далейшы сцэнар, мы ня ведаем.

XS
SM
MD
LG