Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісту Deutsche Welle інкрымінавана шкода БелТА памерам 4000 рублёў

абноўлена

Паўлюк Быкоўскі
Паўлюк Быкоўскі

Журналісту Deutsche Welle Паўлюку Быкоўскаму 8 лістапада прад’явілі абвінавачаньне па «справе БелТА», піша БАЖ. Для кампэнсацыі журналісту выставілі 4000 рублёў.

У чым абвінавачваюць?

Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, зьдзейсьнены з карысьлівай ці асабістай зацікаўленасьці.

Паўлюк Быкоўскі кажа, што прызнае сваю віну і мае намер сплаціць гэтыя грошы «у бліжэйшы час».

«Я адразу абіраў такі варыянт паводзінаў, гэта — мая тактыка. Натуральна, я нікога не схіляю да такіх рашэньняў», — патлумачыў журналіст.

Сьледчы камітэт 6 лістапада выставіў абвінавачваньне галоўнаму рэдактару Realt.by Уладзіславу Кулецкаму. Паводле словаў рэдактара, яму інкрымінавалі амаль 5000 рублёў. Абвінавачваньня ня тычыцца трох журналістаў парталу, якіх затрымлівалі «па справе БелТА».

На момант публікацыі абвінавачваньне выставілі дзевяці з 18 затрыманых па справе журналістаў. Агульная сума «нанесенай шкоды» перавышае 60 000 рублёў. Сярод іх — галоўная рэдактарка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Ірына Леўшына і журналістка выданьня Тацяна Каравянкова.

Галоўны рэдактар парталу Tut.by Марына Золатава і яшчэ адзін супрацоўнік рэдакцыі застаюцца ў статусе падазраваных.

Як даведалася Свабода, абвінавачаньняў журналістам газэты «Культура» не выстаўлялі. У Сьледчы камітэт выклікалі дырэктарку газэты, апытвалі супрацоўнікаў рэдакцыі. Але справа не атрымала працягу. Тэхніку, якую забіралі на экспэртызу, вярнулі.

«Справа БелТА». Што важна ведаць

  • У жніўні 2018 году Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі — платнай падпіскі БелТА (ч. 2 арт. 349 КК).
  • 7–9 жніўня затрымалі 18 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту. Пазьней сьледчы камітэт паведаміў, што ў справе 15 фігурантаў. Таксама прайшлі ператрусы ў офісах парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.​
  • Да канца лістапада крымінальныя справы супраць 14 абвінавачаных спынілі, бо яны сплацілі шкоду і штраф. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.
  • Галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву 4 сакавіка аштрафавалі агулам на 13 650 рублёў.
  • Беларуская журналісцкая супольнасьць, міжнародныя арганізацыі і ўрады заходніх краін асудзілі затрыманьні журналістаў, ператрусы ў рэдакцыях і прысуд Золатавай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG